Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці абвінавацяць Артура Фінькевіча ў новай крымінальнай справе?


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў пракуратуры Кастрычніцкага раёну Магілёва актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артуру Фінькевічу могуць выставіць абвінавачаньне ў новай крымінальнай справе. Яе распачалі за парушэньне правілаў унутранага распарадку ў спэцкамэндатуры.

Артур Фінькевіч пакараны двума гадамі “хіміі” за графіці палітычнага зьместу. Падчас знаходжаньня ў магілёўскай спцэкамэндатуры Артуру зрабілі некалькі спагнаньняў за дробныя парушэньні правілаў ўнутранага распарадку. Цяпер, калі Артуру засталося адбываць пакараньне паўтара месяца, улады завялі супраць яго крымінальную справу. Паводле яе маладафронтаўцу могуць замяніць рэжым адбыцьця пакараньня на больш жорсткі – пазбаўленьне волі.

Ня выключана, што Артуру Фінькевічу могуць і падоўжыць тэрмін адбыцьця пакараньня.

У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу.

Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.
• Артур Фінькевіч у сьледчым ізалятары, 26.10.2007 • Моладзеваму актывісту А.Фінькевічу выставілі новае абвінавачаньне, 26.10.2007
XS
SM
MD
LG