Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зарабляюць даяркі Крычаўшчыны 700-800 даляраў?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку

Крычаўская газэта “Вольны горад” паспрабавала праверыць дакладнасьць заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна таго, што беларускія даяркі нібыта ўлетку зарабляюць па 700-800 даляраў штомесяц. Нагадаем, пра гэта лідэр краіны казаў падчас нядаўняй сустрэчы з расейскімі журналістамі ў Менску. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны:

“Карэспандэнт задаўся мэтай адшукаць такіх даярак у межах рэгіёну. Абзваніў усе гаспадаркі, усе калгасы, але... На жаль, найбольшую зарплату, якую назвалі ў лепшы пэрыяд, гэта 600-700 тысяч “зайчыкаў”. Таму газэта просіць чытачоў паведаміць пра такіх даярак, якія зарабляюць па 800 даляраў. Можа, сапраўды такія недзе ёсьць? І яшчэ такое назіраньне: калі людзі даведваліся, што гэтак было сказана, яны абураліся і казалі, што гэта няпраўда.”

Ці можна міністру на ўвесь сьвет паведамляць пра сваю хваробу? Карэспандэнт “Народнай волі” Марына Коктыш падрыхтавала для бліжэйшага нумару газэты артыкул, у якім закранула далікатную тэму асабістага здароўя людзей з улады. Журналістка дзеліцца ня толькі зьвесткамі, якія ёй паведамілі пра сябе суразмоўцы, але і такой высновай: складаная тэма асабістага здароўя можа быць адкрытай, бо гэта дапамагае паразуменьню людзей.

“Адзін міністар шчыра распавёў, як ён хварэе на дыябэт і якія цяжкасьці пераадольвае. Што 4 разы на дзень робіць сабе ін’екцыі, прымае шмат лекаў”.

Вядомы паэт Анатоль Сыс нарадзіўся на Гомельшчыне, жыў і тварыў у Менску. Пахаваны на малой радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну. Чаму ж “Газэта Слонімская”, якая выходзіць ў горадзе, дзе паэт, магчыма, ніколі й ня быў, зьмясьціла пра яго артыкул? Публікацыю прэзэнтуе карэспандэнт Мікалай Канановіч.

“Анатоль Сыс – салаўінае сэрца Беларусі. Сваёй паэзіяй ён даў пакаленьню тых, хто ўвайшоў у Беларушчыну на пераломе 70-х –80-х доказ і надзею – Беларусь жыве. Ягоны вершы “З чаго пачаць?”, “Пацір” сталі для нас паэтычнымі гімнамі, а першая кніга “Агмень” – культавай”. Амаль тры гады мінула, як памёр паэт, а помнік яму дагэтуль не зрабілі. Вось пра гэта разважае наш аўтар і інфармуе пра збор сродкаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG