Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Леанід Маракоў на онлайн-канфэрэнцыі: "Баялася Масква таленавітых беларусаў. І, здаецца, цяпер баіцца"


Радыё Свабода На вэб-сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым. Прачытаць можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Аўтар даведнікаў “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, “Вынішчэнне”. Аўтар кніг прозы “Непамяркоўныя I”, “Непамяркоўныя II”, “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”, “Трое”, “100 мініяцюр”. Уклаў і выдаў тры тамы энцыкляпэдычнага даведніка “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991”. Аўтар біяграфіяў некалькіх тысяч літаратараў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў Беларусі.

Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭЦ-цэнтру імя Францішка Багушэвіча (2006).

Днямі ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя ягонай новай кнігі “Ахвяры і каты”, дзе, акрамя імёнаў загінулых, называюцца прозьвішчы тых, хто непасрэдна зьнішчаў абвінавачаных у антысаветызьме ды нацыяналізьме.

Леанід Маракоў: “Зразумела, чаму гэтая ўлада рэабілітуе наркамаў НКВД”
XS
SM
MD
LG