Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрольны пакет акцый "Інтэгралу" прададуць расейцам?


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка не выключае магчымасьці продажу кантрольнага пакету акцый НПА "Інтэграл" расейскай акцыянэрнай фінансавай карпарацыі "Сыстэма". Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня на сустрэчы са старшынём Совету дырэктараў гэтай карпарацыі Уладзімерам Еўтушэнкавым.

Аляксандар Лукашэнка выказаў зацікаўленасьць у інвэстыцыях АФК “Сыстэма” ў вытворчасьць субмікронных мікрасхэмаў НПА "Інтэграл". "Давайце разам іх ствараць і прадаваць на рынках. Можа быць, мы прыйдзем да таго, што нават ня будзем трымацца за кантрольны пакет акцый гэтага прадпрыемства. Аднак на пэўных умовах. Галоўная ўмова – каб людзі не былі выкінутыя на вуліцу і дастаткова зараблялі. Гэта самая галоўная ўмова", -- падкрэсьліў кіраўнік Беларусі, перадае БЕЛТА.

АФК "Сыстэма" зьяўляецца найбуйнейшым несыравінным холдынгам у Расеі. Карпарацыя валодае і кіруе актывамі ў сфэрах высокіх тэхналёгій, сувязі, мэдыцыны, будаўніцтва, у фінансавым сэктары, турызьме. Цесна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі Расеі ў рэалізацыі нацыянальных праектаў ў галіне адукацыі, аховы здароўя, разьвіцьця электроннай прамысловасьці ды іншых.

Нагадаем, што ў адпаведнасьці з рашэньнем ураду, дзяржаўны пакет акцый менскага прадпрыемства “Мотавэла” будзе прададзены аўстрыйскай кампаніі ATEC Holding. “Telekom Austria Group” набыў 70% актываў апэратара беларускай мабільнай сувязі “Velcom”. Дзяржаўны пакет акцый Менскага гадзіньнікавага заводу "Луч" таксама можа быць прададзены замежнаму інвэстару. Пра гэта паведаміў у верасьні намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў.

• Асноўныя інвэстыцыі 2007-га — ад продажу “Белтрансгазу” і “Velcom”, 17.10.2007 • Чаму працэс прыватызацыі непразрысты?, 8.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG