Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Вітольд Філістовіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФІЛІСТОВІЧ Вітольд Восіпавіч, нар. 1897 у м. Дварэц Слонімскага павету, паляк, з рабочых, пачатк. адукацыя, машыніст дэпо ст. Маладэчна. Жыў: Маладэчна, вул. Ажышкова, 12. Арыштаваны 39.11.11. Асуджаны 40.08.19 «асобай нарадай» як тайны агент польскай паліцыі паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу, пас. Чыгуначны. 89.07.21 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 25841-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG