Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горацкім раёне зьбіраюцца правесьці мясцовы рэфэрэндум


Радыё Свабода Горацкая пратэстанцкая нефармальная суполка “Свабода ў Госпаду” ініцыюе мясцовы рэфэрэндум. Пратэстанты хочуць высьветліць, ці згодныя жыхары з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Горацкім раёне.

Адна зь меркаваных пляцовак на будаўніцтва АЭС знаходзіцца блізу вёскі Кукшынава Горацкага раёну. Яна месьціцца за пятнаццаць кілямэтраў ад Горак.

Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму Пётар Маланачкін паведаміў “Свабодзе”, што цягам тыдня вывучаць юрыдычныя нюансы, зьвязаныя з арганізацыяй мясцовага рэфэрэндуму. А з наступнага тыдня пачнуць зьбіраць подпісы.

Пётар Маланачкін зазначыў, што, калі выберуць кукшынаўскую пляцоўку, мясцовая вэртыкаль сама можа ініцыяваць рэфэрэндум з прадказальным вынікам, таму іхная ініцыятыва — спроба апярэдзіць уладу.

Магілёў, Пётар Маланачкін Пётар Маланачкін каля інфармацыйнага стэнду сваёй суполкі

• Лічба дня: 3 мільярды 500 мільёнаў даляраў, 17.10.2007 • Яраслаў Раманчук: “АЭС для Беларусі можа стаць, як БАМ для СССР”, 17.10.2007
XS
SM
MD
LG