Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Вышэйшай мерай сацыяльнай абароны... лічыць пазбаўленьне волі тэрмінам на дзесяць год”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 29 кастрычніка ў розныя гады.

“Наша Ніва” на гэтым тыдні 1907 году паведамляе з Глыбокага: “Мястэчковые людзі паслалі папечыцелю віленскаго вучэбнаго округа прашэнне, каб у Глубокім аткрылі гарадзкое вучылішчэ. Добра, што людзі пачынаюць ужо разумець, якое вялікае значэнне мае навука. На гэты год на школы ў Віленскай губэрні празначэна трохі болей грошэй, дык нехай людзі не сьпяць, а дамагаюцца школ ўсюды, гдзе іх нехват”.

“Зьвязда” ў 1927 годзе друкуе пастанову ЦВК БССР: “Пакараньне сьмерцю (расстрэл) як меру сацыяльнае абароны, скасаваць за ўсе злачынствы, апрача злачынстваў дзяржаўных, вайсковых і ўзброенага разбою... Скасаваньне пакараньня сьмерцю распаўсюджваецца як на справы, яшчэ не разгледжаныя, так і на тыя, па якіх прыгаворы хоць і вынесены, але ня выкананы. Вышэйшай мерай сацыяльнай абароны, якая павінна замяніць пакараньне сьмерцю, лічыць пазбаўленьне волі з судовым адмежаваньнем тэрмінам на дзесяць год”.

На старонках “Вечернего Минска” ў 1977 годзе чытачка Т.Садзікава скардзіцца: “На лятарэйны білет грашова-рэчавай лятарэі 4-га выпуску г.г. мне выпаў выйгрыш — лядоўня “Менск-10”. Суседзі й знаёмыя павіншавалі мяне, і я, безумоўна, радавалася. Ды радасьць мая аказалася дачаснай. З дня, калі была надрукавана табліца, мінула ўжо больш за два месяцы, але дагэтуль я не магу атрымаць выйгрыш. У краме “Тэхніка ў быце”, куды я зьвярнулася, мне адказалі, што лядоўня гэтай маркі зьнятая з вытворчасьці і нічога наўзамен не прапанавалі. Гэтак дагэтуль я зьберагаю свой “шчасьлівы” білет з дэфіцытным выйгрышам”.
XS
SM
MD
LG