Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг над Полацкім гарвыканкамам


Радыё Свабода Усю ноч над горадам лунаў нацыянальны сьцяг

28 кастрычніка, прыкладна а 21 гадзіне, над будынкам Полацкага гарвыканкаму быў узьняты беларускі нацыянальны сьцяг. Згаданы будынак зьяўляецца рэжымнай установай і знаходзіцца пад кругласутачнай аховай. Тым ня менш полацкаму "Мірону" ўдалося патрапіць на дах і прымацаваць бел-чырвона-белую палатніну да флягштоку. Усю ноч асьветлены пражэктарам сьцяг лунаў над горадам.
XS
SM
MD
LG