Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэма антысэмітызму – міжнародная змова супраць Беларусі?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку

Тыднёвік “Белгазета” зьмяшчае інтэрвію зь ізраільскім палітолягам Аляксандрам Іофэ, які ў камэнтарах да нядаўніх выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна габрэяў узяўся бараніць беларускага лідэра. Палітоляг выклаў сваю вэрсію пра тое, чаму ў Аляксандра Лукашэнкі склалася нэгатыўнае меркаваньне пра ролю габрэяў у былым Бабруйску і выгляд гарадоў і мястэчак сучаснага Ізраілю. Паводле журналіста Віктара Марціновіча, яшчэ больш цікавымі могуць падацца заявы ягонага суразмоўцы нібыта пра міжнародную змову супраць Беларусі:

“Спадар Іофэ прыходзіць да высновы, што вакол Беларусі дзейнічае замова, на чале якой чамусьці стаіць Польшча. Мяне, калі я браў інтэрвію, гэта асабліва зьдзівіла, і я паспрабаваў атрымаць тлумачэньні. Аляксандр Іофэ прывёў нейкія складаныя пабудаваньні. Мяркую, яны будуць цікавымі”.

Інтэрнэт-выданьне “Салідарнасьць” http://www.gazetaby.com спрабуе высьветліць, дзе знаходзіцца беларускі стабілізацыйны фонд, пра які гучала шмат аптымістычных заяў. Рэдактар Аляксандр Старыкевіч.

“Не вядома, дзе яго трымаюць. У тым жа і справа, што ані ў Савеце Міністраў, ані ў Міністэрстве фінансаў, ані ў Нацыянальным банку гэтак і ня здолелі нам патлумачыць, дзе ён цяпер ёсьць”.

Дадам, што паводле зьвестак выданьня, Стабілізацыйны фонд Беларусі ў 2007-м годзе мусіў дарасьці да ста мільярдаў рублёў.

Газэта “Вольнае Глыбокае” згадала: У 1916-м годзе ў горадзе здарылася цалкам неверагоднае: жыхары чэрпалі сьпірт зь мясцовых канаваў і лужын. Чаму гэта адбылося ? Апавядае галоўны рэдактар Уладзімер Скрабатун:

“Немцы наступалі на Глыбокае з боку Паставаў, і каб сьпірт не дастаўся ворагу, яго загадалі выліць з бровару у канавы ды лужыны. І тады жыхары пачалі чэрпаць, паўпіваліся. Было шмат боек. Горад гуляў, на вушах усе стаялі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG