Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды ў Гомелі


Радыё Свабода, Гомель Сёньня, у Дзень памяці продкаў і напярэдадні Дня памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій прадстаўнікі гомельскіх аб''яднаных дэмакратычных сіл ушанавалі памяць забітых супрацоўнікамі НКВД пад Гомелем мясцовых жыхароў. Пра гэта паведамляе ў сваім блогу --> http://zhelezko.livejournal.com/1806.html моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел блізу паўсотні чалавек. Спачатку шэсьце накіравалася ад прахадной заводу "Крыстал", абвешчанай месцам збору, на дзявяты кілямэтар Чарнігаўскай шашы, дзе яшчэ на пачатку 90-ых пасьля абвяшчэньня незалежнасьці зь ініцыятывы гарсавету быў усталяваны памятны крыж. Прысутныя ўсклалі да крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і памаўчалі хвіліну ў памяць ахвяраў сталінізму.

Далей калёна накіравалася глыбей у лес, дзе сёлета былі знойдзеныя так званыя "гомельскія Курапаты" - месца пахаваньня ахвяр рэпрэсіяў 20-30-ых гадоў. Каля крыжа з выяваю Божай маці, што быў усталяваны ўладамі, быў усталяваны помнік з надпісам "Пакутнікам тваім, Беларусь", ускладзеныя кветкі і запаленыя сьвечкі.

Пасьля ўсталяваньня помніка частка удзельнікаў на машынах накіравалася да яшчэ аднаго месца верагодных расстрэлаў - блізу Партызанскае крынічкі, астатнія разышліся. Уся акцыя праходзіла пад наглядам супрацоўнікаў у цывільным, якія рабілі відэаздымкі таго, што падчас яе адбывалася. Паводзілі яны сябе максымальна карэктна і не чынілі ў дачыненьні да ўдзельнікаў шэсьця аніякіх правакацыяў. Затрыманых таксама не было.

Гомель, 28.10.2007. Дзяды ў Гомелі

Гомель, 28.10.2007. Дзяды ў Гомелі

Гомель, 28.10.2007. Дзяды ў Гомелі

Гомель, 28.10.2007. Дзяды ў Гомелі

Гомель, 28.10.2007. Дзяды ў Гомелі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG