Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі абвыканкам будзе кантраляваць вываз мяса і малака ў Расею


Радыё Свабода, Віцебск Старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка аддаў загад міліцэйскім структурам і кіраўнікам раёнаў, каб яны спынілі нелегальны вываз малочных і мясных прадуктаў у суседнюю дзяржаву.

На апошнім паседжаньні абласной вэртыкалі былі згаданыя факты незаконнага продажу ў Расею каля 100 галоў буйной рагатай жывёлы на працягу апошніх двух месяцаў. За той самы час амаль удвая ўзрасла колькасьць прададзеных сыроў у памежным Гарадоцкім раёне.

На думку начальніка МУС аблвыканкаму Леаніда Фармагея, гэта можна лічыць нелегальнай кампаніяй вывазу беларускіх прадуктаў харчаваньня. Цяпер у электрычках і прыгарадных цягніках, якія йдуць у накірунку Смаленску, Пскова й Вялікіх Лукаў, будзе правярацца "падазроны" багаж беларускіх пасажыраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG