Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Мікалай Дубавец


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ДУБАВЕЦ Мікалай Рыгоравіч, нар. 1883 у в. Дубовае Талачынскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Дубовае. Арыштаваны 32.12.26. Асуджаны 33.02.22 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72, 75 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 59.11.14 справу пераглядаў Віцебскі абл. суд. УКГБ Віцебскай вобл.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG