Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Некаторыя песьні настройваюць “на апазыцыйны лад”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Якія радкі зь якой песьні вы найчасьцей згадваеце ці напяваеце? Ці можа музыка уплываць на сьвядомасьць людзей, ці гэта магчыма увогуле? На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенцы.

Карэспандэнт: “Ці бывае з Вамі, што Вы цэлы дзень ходзіце і напяваеце словы нейкай песьні?”

Дзяўчына: “Так, бывае”.

Карэспандэнт: “А якія там словы ў гэтай песьні?”

Дзяўчына: “Жыве Беларусь!”

Карэспандэнт: “А яшчэ якія?”

Дзяўчына: “Жыве Беларусь і будзе жыць, гэтым гадам-халуям на ёй ня быць!”

Карэспандэнт: “А як вы думаеце: музыка можа зьмяніць чалавека, паўплываць на яго сьвядомасьць, альбо — нейкія песьні, маршы, гімны?”

Дзяўчына: “Напэўна, так. Музыка настройвае на пэўны лад: рок на нейкую агрэсію, спакойная музыка — на іншае”.

Карэспандэнт: “Ну, а гэтая песьня, дзе словы “Жыве Беларусь!”, на што Вас настройвае?”

Дзяўчына: “На апазыцыйны лад”.

Маладая спадарыня: “У мяне таксама так бывае, што я напяваю сабе. Якія песьні? Розныя, нават старыя песьні савецкіх часоў”.

Маладая спадарыня: “Так, такое бывае: першую песьню, якую пачуеш ранкам, два радкі літаральна, і гэтага хапае, каб напяваць. Мне здаецца, музыка сёньня мае вялікае значэньне, але ў нейкім іншым сэнсе: гэта фон, і ўсё”.

Яе сяброўка: “Музыка расслабляе”.

Дзяўчына: “Са мной бывае, што я нешта напяваю. Замежных выканаўцаў, але толькі не беларускіх. Напрыклад, ангельскіх, амэрыканскіх, я ведаю словы некаторых песень. Вывучаю ангельскую мову, таму ведаю. Я лічу, што музыка цалкам уплывае на чалавека, зьмяняе ягоны настрой, а таксама характар. Але гэта маё асабістае меркаваньне”.

Хлопец: “У мяне таксама такое бывае, што я напяваю”.

Карэспандэнт: “А якія гэта выканаўцы, песьні, словы?”

Хлопец: “Звычайныя песьні, проста матывы ўсялякія, не абавязкова словы, а проста “ля-ля-ля”.

Рокер: “Пастаянна напяваю розныя мэлёдыі і песьні, якія ў мяне ў галаве круцяцца”.

Карэспандэнт: “Папса, рок?”

Рокер: “Мэтал”.

Ягоная сяброўка: “Розныя мэлёдыі бываюць у галаве, у тым ліку і рок. І беларуская альтэрнатыва нават часам узгадваецца — такія рэчы, накшталт NRM. Музыка, безумоўна, адыгрывае вялікую ролю, што датычыць сьвядомасьці людзей, у тым ліку рок-музыка вельмі вялікую ролю адыгрывае”.

Спадар: “Бывае, напяваем штось навязьлівае, што па радыё пачуеш. Я кажу “навязьлівае” не таму, што не падабаецца, а наадварот, таму што на дадзены момант гэтая песьня мне спрыяе. Сёньня ад некаторай музыкі слухачы проста тупеюць, гэта маё асабістае меркаваньне”.
XS
SM
MD
LG