Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – музыка і літаратар Лявон Вольскі


Радыё Свабода Лявон Вольскі – грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні. Ён падзеліцца ўражаньнямі, раскажа пра свае новыя творчыя здабыткі і пракамэнтуе апытаньне "якія радкі зь якой песьні натхняюць, як уплывае музыка і словы песень на сьвядомасьць?"

Рэпартаж зь сядзібы БНФ, дзе пачалася выстава з нагоды адзначэньня 70-годзьдзя сталінскіх рэпрэсій. Там жа прэзэнтацыя трох кніг пра рэпрэсаваных у Беларусі.

У "Начных досьледах" – пераклады інтэлектуальнай замежнай літаратуры на беларускую мову – перакладчыкі, апошнія пераклады, наклады. Людзі раскажуць, якія замежныя творы яны чыталі па-беларуску.

Два паведамленьні з музычных фэстаў – з "Бардаўскай восені", што ў Бельску на Беласточчыне і з "Рок-колы", што ў Полацку.

АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава гурт "Чыстае срэбра".

Пасьля 23-й – "Госьць на Свабодзе" - запіс гутаркі слухачоў Радыё з выканаўцам абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім. Пазьней – "Экспэртыза Свабоды". Аб’яўленая амністыя, правядзеньне пікету за вызваленьне Казуліна, арганізацыя міжнароднай кампаніі салідарнасьці зь Дашкевічам актуалізуюць праблему існаваньня палітвязьняў у Беларусі. Ці распаўсюдзіцца амністыя на палітзьняволеных? Гэтае ды іншае пытаньні абмяркоўваюць старшыня зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і каардынатар аргкамітэту Грамадзкай камісіі рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. І "Падарожжы Свабоды" ў Гарошкаў, Рэчыцкі раён, дзе 26-га кастрычніка нарадзіўся паэт Анатоль Сыс.
XS
SM
MD
LG