Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За патрабаваньне фармуляру па-беларуску – да псыхіятра


Радыё Свабода, Гомель Сёньня ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат на мэдычную камісію выклікалі адлічанага з унівэрсытэту імя Ф.Скарыны студэнта-выдатніка матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку.

Ваенкам Вячаслаў Цацарын падпісаў позву на звычайным белым аркушы паперы — па-беларуску. Адпаведных блянкаў у ваенкамаце аднаго з буйнейшых беларускіх гарадоў няма.

У прызначаны час спадар Жалезьнічэнка прыйшоў на мэдычную камісію.

Падчас агляду доктарка-псыхіятар спыталася, чаму Зьміцер не запоўніў анкеты. Ён адказаў, што ваенкам Цацарын абяцаў яму выдаць фармуляр анкеты на беларускай мове, але гэтага не зрабіў.

Псыхіятар, паводле Жалезьнічэнкі, запісала яму ў мэдычнай карце, каб прайшоў псыхіятрычную экспэртызу. Папярэдні дыягназ лекаркі такі: “Рэакцыя апазыцыі”*.

*Рэакцыя апазыцыі – зьяўленьне ў дзяцей і падлеткаў адхіленьняў у паводзінах, якія маюць характар супрацьпастаўленьня паводзінам навакольных асобаў (бацькоў, пэдагогаў і г.д.)
XS
SM
MD
LG