Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэмэнт у Беларусі можа хутка падаражэць


Уладзімер Глод, Менск Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі зьвярнулася ва ўрад з просьбаю вызначыць кошты на цэмэнт беларускай вытворчасьці — яны мяркуюць, што ў краіне цэмэнт мае каштаваць столькі ж, колькі каштуе на экспарт.

Пра гэта сёньня паведаміў першы намесьнік міністра Міхаіл Абрамчук, калі члены ўраду адказвалі на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу.

Хаця сёлета беларускія прадпрыемствы вырабяць на 470 тысяч тонаў цэмэнту больш, чым летась, яго не хапае. Гэта зьвязана з бумам будаўніцтва ў многіх краінах СНД.

Прынамсі, на гэтым жа паседжаньні віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў сказаў, што “ўчора губэрнатар Санкт-Пецярбургу Валянціна Мацьвіенка вельмі прасіла да канца году прадаць хаця б 100 тысяч тонаў цэмэнту”.

Спадар Абрамчук сказаў, што, калі нават прапанову міністэрства прымуць, на кошты жыльля, якое будуецца цяпер ў Беларусі, гэта не паўплывае. Але як гэта магчыма, першы намесьнік міністра не патлумачыў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG