Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч у сьледчым ізалятары


Любоў Лунёва, Менск Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці, цяпер знаходзіцца ў Магілёўскім сьледчым ізалятары.

Сёньня раніцай яго адвезьлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Магілёва, а адтуль у СІЗА.

Сьледчыя паведамілі адвакатцы Артура Фінькевіча Ганны Рыбалцы, што 30 кастрычніка хлопцу выставяць абвінавачаньне паводле 415-га артыкулу.

Гэта азначае, што за парушэньні ўнутранага распарадку ў камэндатуры Артура перавядуць адбываць пакараньне ў больш жорсткім рэжыме. Хутчэй за ўсё, гэта будзе папраўчая калёнія агульнага рэжыму.

У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу.

Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.

• Яшчэ адна крымінальная справа за графіці, 29.08.2007 • Магілёў: скаргі Артура Фінькевіча не задаволілі, 3.07.2007
XS
SM
MD
LG