Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на газ пакуль ня вызначаныя


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня паведаміў віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў падчас адказаў членаў ураду на сумесным паседжаньне двух палат Нацыянальнага Сходу.

Кабякоў адзначыў – “у гэтай справе існуе пэўны калідор. Таму назваць канкрэтныя лічбы яшчэ нельга. Мы па-ранейшаму вядзем перамовы з Масквой”

Паводле дамовы з Газпромам, цана на газ для Беларусі ў наступным годзе мусіць складаць 67 працэнтаў ад сярэднеэўрапейскай цаны мінус кошт транзыту. Экспэрты адзначаюць, што паняцьце “сярэднеэўрапейская цана” дае бакам магчымасьць спрачацца наконт канкрэтных лічбаў. Таму называюцца розныя кошты – ад 125 да 180 даляраў за тысячу кубамэтраў газу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG