Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Іван Бяляўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БЯЛЯЎСКІ Іван Захаравіч, нар. 1888 у в. Рымкі Аршанскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, бэтоншчык 2-га будаўнічага ўчастку ў г. Ворша. Арыштаваны 37.09.21. Асуджаны 37.09.27 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.10.13. 56.11.20 справу пераглядаў Прэзідыюм Віцебскага аблсуда. УКГБ Віцебскай вобл. 6828-п.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG