Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер А.Кабякоў: “Вяртаць ільготы няма падстаў”


Уладзімер Глод, Менск Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэў Кабякоў адзначыў, што ня бачыць падставаў пераглядаць закон аб упарадкаваньні льгот. Гэтак ён заявіў сёньня падчас адказаў членаў ураду на сумесным паседжаньне двух палат Нацыянальнага Сходу.

Дэпутатка Вольга Абрамава папрасіла Кабякова, каб урад зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з прапановай-максымум – цалкам вярнуць адмененыя льготы, альбо з прапановай-мінімум – захаваць 50-працэнтную аплату праезду ў прыгарадным транспарце для пэнсіянэраў у летні пэрыяд. Абрамава сказала, што членам ураду зьвярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі зручней, бо яны сустракаюцца зь ім значна часьцей за дэпутатаў.

Кабякоў на гэта адказаў: “Няма падставаў адмяняць закон, які быў прыняты ўсяго тры месцы таму”
XS
SM
MD
LG