Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лявон Вольскі: “Веру: мары спраўдзяцца. Адзінае – засьпець бы гэта ўсё…”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Сёньня мы заканчваем цыкл ранішніх гутарак з грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода гэтага тыдня, лідэрам гурту Н.Р.М. Лявонам Вольскім.

Уліцёнак: “Хто для вас, рок-музыкі, клясык у музыцы – замежнай, беларускай?”

Вольскі: “Курт Кобэйн, напрыклад. У Беларусі зараз шмат жывых клясыкаў. У Расеі Грабеншчыкоў – апошні альбом блізкі да выдатнасьці. Да ранейшых дасягненьняў. Трапляюцца такія пэрліны, што хочацца нават пачарпнуць”.

Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце?”

Вольскі: “Мано чао”, слухаю Нірвану пад настрой, музыку тыпу джазу”

Уліцёнак: “Ці не хацелася б вам паставіць рок-мюзікл паводле славутай п’есы “Несьцерка” напісанай Віталем Вольскім?”

Вольскі: “Ну проста як зь языка зьнялі! Мы з жонкай якраз думаем пра гэта – вельмі вялікая работа…”

Уліцёнак: “Любімыя літаратурныя героі літаратара Лявона Вольскага?”

Вольскі: “Іх тысячы. Але зараз на розум чамусьці прыходзіць нешта школьнае – напрыклад, Шэрлак Холмс”.

Уліцёнак: “Ну а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”

Вольскі: “Бачу тут, у Беларусі. Але не хачу пра гэта гаварыць”.

Уліцёнак: “Што для беларусаў каштоўнасьць нумар адзін?”

Вольскі: “Унутраная і зьнешняя свабода. Як ні парадаксальна гучыць – парадак. Ну, як бы звычайныя эўрапейскія каштоўнасьці”.

Уліцёнак: “На ваш погляд лепшая газэта і лепшы сайт – гэта…”

Вольскі: “Чытаю ў Сеціве “Нашу ніву”, Свабоду, Тузін гітоў”.

Уліцёнак: “Найвялікшы посьпех?”

Вольскі: “Рэліз альбому “Тры чарапахі” стаўся для Беларусі рэкордным паводле накладу. Пасьля яго мы зрабілі два туры па Беларусі – гэта таксама быў посьпех”

Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”

Вольскі: “Удачы – не спыняцца на дасягнутым. Бо як спынісься. Так і спынісься. Паразы – не скарацца”.

Уліцёнак: “Вы вернік?”

Вольскі: “Хрышчаны ў праваслаўе. Але апошнім часам бываю ў касьцёле – дачка каталічка”.

Уліцёнак: “І, нарэшце апошняе: у што вы верыце, спадар Лявон?”

Вольскі: “У тое, што ўсё ў нас будзе добра. Бо ўсё роўна ў нас засталася Беларусь. Засталася мова. Засталася ідэя – нікуды гэта не падзенецца. І ў гэта варта верць. Адзінае, хацелася б яшчэ засьпець гэта ўсё”.

• Лявон Вольскі: “Марш? На Бангалор я б лепш арганізаваў канцэрт “U2”, 25.10.2007 • Л. Вольскі: “У нас зашмат мастацкай эліты, якой пляваць на публіку”, 23.10.2007 • Лявон Вольскі: “Пасьля запуску “Белсату” ўлады пойдуць насустрач рокерам”, 22.10.2007
XS
SM
MD
LG