Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўніцам "Народнай волі" паставілі “дазвольны штамп” пасьля сюжэту "Свабоды"


Радыё Свабода 24 кастрычніка ўвечары начальнік АВІРу Маскоўскага раёну патэлефанаваў намесьніцы галоўнага рэдактара незалежнай газэты "Народная воля" Марыне Коктыш і паведаміў, што ёй урэшце паставілі дазвольны штамп для выезду за мяжу.

Ён таксама сказаў пра тое, што маўляў, ня трэба было ўздымаць так гучна гэтую тэму ў прэсе. Маецца на ўвазе сюжэт у ранішнім эфіры і публікацыя на сайце Свабоды інфармацыі пра тое, што супрацоўніцам "Народнай волі" не ставяць дазвольнага штампу для выезду за мяжу. Інфармацыю перадрукавалі шмат якія сайты. У той жа дзень паставілі дазвольны штамп і загадчыцы рэдакцыі Анастасіі Анішчанка.



• Супрацоўнікам “Народнай волі” ня ставяць дазвольны штамп для выезду за мяжу?, 25.10.2007
XS
SM
MD
LG