Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: жыхары выйгралі суд у камунальнікаў


Радыё Свабода, Баранавічы Супрацоўнікі баранавіцкай камунальнай гаспадаркі не прыбіраюць альбо кепска прыбіраюць пад’езды — але грошы за камунальныя паслугі спаганяюць рэгулярна. Гэта й стала прадметам судовага разбору.

Суд забавязаў камунальныя службы прыбіраць пад’езды, але адмовіўся кампэнсаваць заяўнікам судовыя выдаткі й толькі часткова задаволіў пазоў у частцы кампэнсацыі маральных стратаў.

Адзін з заяўнікаў пазову, спадар Цяпін, кажа:

“Зразумела — іначай шмат ахвочых знайшлося б атрымаць кампэнсацыю. Гэтая абдзіралаўка з пад’ездамі шмат дзе ёсьць. Судовых выдаткаў мы не змаглі паказаць дакумэнтальна. Затое цяпер ведаем: грошы сплачаныя — і паслугу выканаюць!”

Сьвятлана Бурчак, супрацоўніца ўправы эксплюатацыйных службаў, патлумачыла:

“Гэты пазоў не на той адрас. Гэтыя грошы павінны прыйсьці нам зь бюджэту. Не сакрэт, што насельніцтва аплачвае паслугі камунальнай гаспадаркі толькі на 56%. Рэшту вылучае дзяржаўны бюджэт. Мы паслалі ліст у гарвыканкам. Адказ прыйшоў той самы, што і раней: да канца фінансавага году сродкаў на прыбіраньне пад’ездаў няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG