Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскім прадпрымальнікам зноў забаранілі праводзіць мітынг


Радыё Свабода, Віцебск У адказ на заяўку прадпрымальнікаў з гарвыканкаму прыйшоў ліст пра тое, што ў панядзелак 29 кастрычніка на той самы час і ў тым самым месцы, дзе меркавалася акцыя, прызначана спартовае сьвята.

Як паведаміў кіраўнік віцебскай філіі РГА "Пэрспэктыва" Анатоль Шапавалаў, актывісты-прадпрымальнікі зьбіраюцца праверыць, ці насампрэч падставай для адмовы сталася гарадзкая спартовая імпрэза. На ягоную думку, гэта дужа сумнёўна – каб у амаль закінутым парку, вызначаным калісь гарвыканкамам для правядзеньня масавых акцыяў, праводзілася нейкае афіцыйнае сьвята, тым больш у панядзелак і ў сярэдзіне працоўнага дня.

Прадпрымальнікi меркавалі прыцягнуць увагу да праблем, зьвязаных з указам прэзідэнта №760, паводле якога з 1 студзеня 2008 году яны ня змогуць браць на працу наёмных работнікаў, за выключэньнем членаў сям’і і блізкіх сваякоў, а таксама з указам №302 “Аб пераходзе ў прватныя ўнітарныя прадпрыемствы”. I гэта ўжо другі выпадак за два месяцы, калі гарадзкія ўлады адмаўляюць прадпрымальнікам у магчымасьці публічна выказаць свае незадавальненьне указамі прэзідэнта, які абмяжоўвае іхныя правы. Мінулым разам гарадзкія ўлады загадалі за 2 дні узгадніць правядзеньне акцыі зь міліцыяй, хуткай дапамогай ды ЖКГ, чым таксама фактычна адмовілі ў правядзеньні мітынгу

• Віцебскі гарвыканкам ня даў прадпрымальнікам магчымасьці зладзіць мітынг, 22.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG