Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слова “вясна” забаранілі выкарыстоўваць у назвах?


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Вярхоўным Судзе завяршыўся разгляд скаргі праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча і Алеся Бяляцкага на рашэньне Міністэрства юстыцыі.

Мін’юст, нагадаем, адмовіўся зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.

Рашэньне суду абвесьцяць заўтра а 12-й гадзіне.

Пракурор у сваім выступе заявіў, што Міністэрства юстыцыі мела законныя падставы не рэгістраваць аб’яднаньня, бо яго назва, “Вясна”, супадае з назвай зачыненай арганізацыі — “Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Уладзімер Лабковіч сказаў:

“Дакладалася намі ў судзе, што гэта абсалютна юрыдычна не абгрунтаванае патрабаваньне. Такім чынам улада забараніла выкарыстоўваць назву “вясна” ў назьве грамадзкага аб’яднаньня. Гэта нават не фармальная юрыдычная зачэпка. Гэта проста любая зачэпка, за якую вырашыў пракурор зачапіцца.

Зразумелы вынік суду. Ён будзе не нашу карысьць. І гэтае рашэньне, намі гэта было яскрава прадэманстравана, ляжыць ня ў рэчышчы заканадаўства, а ў рэчышчы палітычнай неабходнасьці”.

• Праваабаронцы прымусілі суд і Мін’юст гаварыць па-беларуску, 23.10.2007 • Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.08.2007 • Ці зарэгіструюць “Вясну”?, 23.08.2007
XS
SM
MD
LG