Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гомельская праўда” перадумала друкаваць абвяржэньне хлусьні


Радыё Свабода Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Гомелю Мікалай Крупадзёраў адхіліў пазоў грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Судаленкі да газэты “Гомельская праўда” пра абарону гонару й годнасьці.

Зварот у суд выкліканы публікацыяй “Сваіх дзяцей — за мяжу, чужых — “у барацьбіты за дэмакратыю”, у якім, як сказана ў пазове актывіста, яму прыпісалі “ня толькі амаральныя, але нават і злачынныя дзеяньні”.

18 кастрычніка ў судзе падчас высьвятленьня пазыцыі бакоў прадстаўніца “Гомельскай праўды” Алена Аленчанка, заявіла, што газэта без суду надрукуе абвяржэньне непраўдзівых зьвестак пра Леаніда Судаленку й ягоную сям’ю. Менавіта Алена Аленчанка напісала той артыкул, дзе выступіла пад псэўданімам С.Грушэнка.

Аднак такога абвяржэньня не надрукавалі, і сёньня суд разглядаў пазоў паводле сутнасьці.

Прэтэнзіі актывіста да газэты адхілілі — усе пункты.

У прыватнасьці, суд палічыў, што сьцьверджаньні ў артыкуле пра сына актывіста, які паехаў на вучобу ў Польшчу ў праграме для апазыцыйных актывістаў, хоць у дзейнасьці апазыцыі ніколі ўдзелу ня браў, абвяржэньня не патрабуюць.

Як лічыць газэта, а за ёй і суд, праграма “Дзеці рэпрасаваных бацькоў” уваходзіць у праграму імя Каліноўскага.

Адмову Чыгуначнага раённага суду Гомелю абараніць гонар і годнасьць Леанід Судаленка плянуе абскардзіць у вышэйшай інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG