Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты Квартэт імя Чурлёніса ў Менску


Ганна Соўсь, Менск Амбасада Літвы ў Беларусі працягвае цыкль мерапрыемстваў, прымеркаваных да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю. Сёньня ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт Квартэту імя Чурлёніса.

Квартэт імя Чурлёніса – ня толькі адзін з найбольш экспрэсіўных і тэхнічна прагрэсіўных квартэтаў Літвы, але найбольш вядомы ансамбль у гэтай краіне. Амаль чатыры дзесяцігодзьдзі крытыкі іншых краінаў захапляюцца квартэтам, называючы яго самым знакамітым струнным ансамблем у Эўропе, а часам і ў сьвеце, паведамляе прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі.

Створаны ў 1968 годзе квартэт славіць імя патрыярха прафэсійнай літоўскай музыкі, кампазытара і мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса.

Квартэт выступіў з больш чым 3700 канцэртамі ў Літве ды іншых краінах сьвету. Рэпэртуар квартэту складаюць больш за 300 твораў розных эпохаў і стыляў, аднак асноўная ўвага надаецца клясычнай і рамантычнай традыцыі, якую ажыўляюць сучасныя кампазыцыі. Музыканты квартэту граюць на ўнікальных інструмэнтах майстроў XVIII стагодзьдзя.

Выканаўцы -- Ёнас Танкявічус (1-я скрыпка), Дарус Дікшайціс (2-я скрыпка), Гядымінас Дачынскас (альт), Саулюс Ліпчус (віялянчэль) і ўладальніца цудоўнага сапрана Аста Крыкшчунайце, Саўлюс С.Ліпчус (гітара).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG