Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Аляксей Абрашкевіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАШКЕВІЧ Аляксей Якаўлевіч, 09.03.1913 у м. Копысь Аршанскага р-ну БССР беларус, зь сялян, нясконч. выш. адукац., студэнт Менскага мэдінстытуту. Жыў: Менск, вул. Студэнцкая, інтэрнат мэдінстытуту. Арыштаваны 33.03.26. Асуджаны 33.05.23 «тройкай» за сувязь з польскім агентам паводле арт. 64,68,76 КК на 8 гадоў ППЛ. 89.06.23 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 23909-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG