Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрэстаўраваны Крыж пакутаў нанава ўсталяваны ў Курапатах


Ганна Соўсь, Менск Як паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал, учора позна ўвечары ва ўрочышчы Курапаты быў нанава ўсталяваны адрэстаўраваны Крыж пакутаў. Гэта зрабілі актывісты КХП БНФ. Некалькі тыдняў таму яго паламалі невядомыя вандалы. Быў створаны грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня Крыжа пакутаў на чале з адкрывальнікам Курапатаў старшынём КХП БНФ Зянонам Пазьняком.

Крыж пакутаў быў усталяваны ў Курапатах 18 гадоў таму на Дзяды. Людзі пранесьлі яго да ўрочышча на руках ад будынку КДБ праз увесь горад. Праз некалькі дзён пасьля таго, як вандалы паламалі Крыж пакутаў, Зянон Пазьняк заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што да Дзядоў крыж будзе адноўлены.

Сёлета шэсьце і мітынг з нагоды Дня памяці продкаў адбудуцца 28 кастрычніка ў нядзелю. Пачатак шэсьця аб 11 гадзіне ад гадзіньнікавага заводу.

Зянон Пазьняк лічыць, што той, хто падняў руку на Крыж пакутаў, будзе пакараны.

“Тое, што адбылося ў Курапатах, гэта звычайны крымінал, гэта кашчунства, гэта пашкоджаньне сьвятой рэчы, якое караецца па крымінальных законах. Але гэты сымбаль незьнішчальны.

Сымбаль можа быць зьнішчаны толькі такой зьявай, аналягічнай, альтэрнатыўнай, якой ён быў створаны. Таму ўсе гэтыя дзеяньні нікчэмных людзей па псаваньні, ламаньні, гэта подлы дробны крымінал. Сымбаль ад гэтага толькі мацнее.

Моц і сымболіка гэтага крыжа настолькі вялікая, што сваім усталяваньнем ён яднае ідэю яднаньня ўсёй нацыі, ідэю яднаньня над памяцьцю сваіх пакутаў. І вялізарная сымболіка гэтага крыжу настолькі моцная, што ён ахоўвае сам сябе.

Я маю жыцьцёвае дасьведчаньне, вопыт — у 1950—1960-я гады я ведаў людзей, якія за бальшавікамі зьнішчалі крыжы, змагаліся з рэлігіяй. Усе гэтыя людзі скончылі вельмі дрэнна і вельмі хутка.

Бальшыня памерла. Некаторыя звар’яцелі, сталі калекамі, страцілі сыноў, дачок. І той, хто падняў руку на гэты сымбаль, на гэты крыж, нават калі яго ня знойдуць органы міліцыі, ён ужо будзе пакараны. Такі закон духоўнага жыцьця, які прымітыўныя людзі ігнаруюць, але ён ёсьць”, — лічыць Зянон Пазьняк.

Юрась Беленькі на онлайн-канфэрэнцыі: “Рэалізуецца доўгатэрміновая праграма па ліквідацыі беларусаў як нацыі”, 24.10.2007 “Лаву Клінтана” ў Курапатах плянуюць аднавіць да Дзядоў, 20.10.2007 Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў”, 20.10.2007 Грамадзкі камітэт аднаўляе Крыж “Пакутнікам Беларусі", 13.10.2007 Ва ўрочышчы Курапаты маліліся пратэстанцкія сьвятары, 13.10.2007 Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ (Слайд-рэпартаж), 08.10.2007 А.Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе, 05.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG