Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкасьць патрабуе спыніць перасьлед Зьмітра Дашкевіча


Любоў Лунёва, Менск Сёньня адбылося паседжаньне Камітэту ў справе вызваленьня сустаршыні “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, які ад 15 верасьня 2006 году адбывае паўтары году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Днямі стане вядомая дата новага судовага працэсу над маладафронтаўцам за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў.

На паседжаньні Камітэту ў справе вызваленьня Зьмітра Дашкевіча прысутнічалі старшыня Аляксандр Мілінкевіч, Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Іна Кулей, Павал Севярынец, сябры грамадзкіх арганізацый, праваабаронцы і журналісты. Прысутныя дзяліліся сваімі прапановамі наконт таго, якія трэба зрабіць захады, каб Зьміцер хутчэй апынуўся на волі.

Актывісты “Маладога фронту” сёлета больш увагі надаюць інтэрнэту. У сетцы, апроч інтэрнэт-газэты “Ня бойцеся”, прысьвечанай Зьмітру, зьявяцца адмысловыя сайты зь інфармацыяй пра перасьлед маладафронтаўцаў. Гаворыць актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сяржук Лісічонак:

“Гэты сайт павінен мець моцную ангельскую вэрсію для таго, каб яго ўключаць у сетку моцных інфармацыйных кампаній, якія мы зьбіраемся праводзіць у будучыні. Раней мы такі рэсурс не выкарыстоўвалі. Цяпер мы паспрабуем інфармацыйныя кампаніі ў інтэрнэце зрабіць адным з рычагоў узьдзеяньня на беларускія ўлады”.

Аляксандр Мілінкевіч пералічыў міжнародныя структуры, куды накіраваныя матэрыялы пра Зьмітра Дашкевіча.

“Абавязкова трэба выслаць лісты кіраўнікам Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту Рады Эўропы, кіраўнікам тых дзяржаваў, якія маюць цікавасьць да Беларусі, перш за ўсё ў суседнія краіны. Беларускія ўлады спрабуюць знайсьці кантакты з Эўропай і залежаць ад гэтага. Гэта канчаткова папсуе іх імідж. Трэба іх аб гэтым папярэдзіць”.

Сябры Камітэту падпісаліся пад зваротам да судзьдзяў Шклоўскага суду з заклікам ня ўдзельнічаць у расправе над хлопцам. Пад зваротам падпісаліся мастакі, грамадзкія дзеячы, паплечнікі Дашкевіча, бацькі “каліноўцаў” ды іншыя. Бліжэйшым часам зварот накіруюць у суд. Міжнародныя юрыдычныя і праваабарончыя арганізацыі далучацца да акцыі і накіруюць свае звароты ў пракуратуру, суд і адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Чаму пракуратура не адказвае на скаргі адносна справы А.Казуліна?, 20.10.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна, 18.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG