Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачалося пікетаваньне за вызваленьне Аляксандра Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Зь пятай да восьмай гадзіны вечара ў Менску на вуліцы Арлоўскай адбываецца дазволенае ўладамі пікетаваньне за вызваленьне былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, якога ўжо другі год трымаюць у віцебскай калёніі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Заяўнікамі пікету ёсьць яго аднадумцы зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На акцыі прысутнічае наш карэспандэнт.

Пікет пачаўся а 17-й гадзіне, дакладна як было вызначана ў заяўцы і як дазволіў гарвыканкам. Насупраць месца правядзеньня пікету – Цэнтар выставаў на вуліцы Арлоўскай, за сьпіной у пікетоўцаў – так званы "Dreamland". Тут зусім ня ходзяць мінакі, затое шмат аўтамабіляў, кожную сэкунду пралятае некалькі аўтамабіляў, і шмат хто з кіроўцаў сыгналіць, выказвае салідарнасьць з патрабаваньнямі пікетоўцаў.

У пікетоўцаў у руках тры вялікія расьцяжкі "Свабоду Казуліну", некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў з сымболікай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якую ўзначальвае Аляксандар Казулін, партрэты А.Казуліна.

Разам зь пікетоўцамі стаяць дзьве дачкі А.Казуліна, Вольга і Юлія, а таксама вядомыя ў краіне праваабаронцы – Алег Воўчак, Ігар Рынкевіч, палітыкі Алесь Стральцоў, Сяргей Скрабец, ягоны брат Аляксандар і шараговыя актывісты.

Як вядома, сёньня быў прыняты закон пра амністыю. Я спытаўся ў Вольгі Казулінай: ці спадзяваліся вы, што вашага бацьку адпусьцяць паводле гэтага закону?

В.Казуліна: “Не, мы ня верылі, што яго адпусьцяць, таму што помста Лукашэнкі – вельмі злосная і нікому не даруе. Мы спадзяемся толькі на міжнародную супольнасьць, на тое, што толькі паводле патрабаваньня Эўразьвязу і іншых краінаў выпусьцяць нашага любімага тату”.

Карэспандэнт: “А спадзяецеся вы, што салідарнасьць беларусаў таксама даапаможа вам?”

В.Казуліна: “Беларусы залішне запалоханыя, на жаль, яны занадта завязаныя на сваіх працах, яна баяцца, што іх звольняць, што ім ня будзе за што карміць сваіх дзяцей, і я іх цудоўна разумею. Хаця, натуральна, мы спадзяемся, што дух салідарнасьці абудзіцца. Бо незадаволеных вельмі шмат, і мы спадзяемся, што яны выйдуць на плошчу і скажуць сваё слова”.

Вольгу Казуліну нядаўна звольнілі з працы, у тым ліку і за палітычную дзейнасьць у справе вызваленьня ейнага бацькі.

Пікет працягваецца, тут стаяць міліцыянты ў цывільным, падыходзяць журналісты, мінакі. Пікет будзе адбывацца да 20-й гадзіны.

У Менску адбудзецца пікет за вызваленьне А.Казуліна, 24.10.2007 В.Стэфановіч: у Казуліна можа ўзьнікнуць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, 24.10.2007 Чаму пракуратура не адказвае на скаргі адносна справы А.Казуліна?, 20.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG