Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 2550 чалавек


Радыё Свабода 2550 чалавек могуць атрымаць свабоду на падставе Закону аб амністыі, прынятага сёньня Палатай прадстаўнікоў у двух чытаньнях.

Упершыню амністыя будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія цалкам пакрылі спрычыненую злачынствамі шкоду.

Акрамя таго, паводле закону, вызваляюцца ад пакараньня асуджаныя на невялікія тэрміны асобы, якія належаць да льготных катэгорыяў - непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, пэнсіянэры, інваліды і г.д.

Ад пакараньня будуць вызваленыя асуджаныя асобы, якія адбылі прынамсі траціну прызначанага тэрміну абмежаваньня ці пазбаўленьні свабоды.
XS
SM
MD
LG