Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы можам у Расею паехаць, добра, каб і на Захад таксама”


Алесь Дашчынскі, Менск Эўразьвяз уводзіць “сінюю” картку для працоўных мігрантаў – дазвол на працу ў эўрапейскіх краінах замежных грамадзянаў зь ліку спэцыялістаў высокай кваліфікацыі, запатрабаваных на Захадзе. Ці хацелі б вы скарыстацца такой магчымасьцю? Наш карэспандэнт правёў апытаньне каля Акадэміі навук Беларусі.

Спадарыня: ”Трэба добра працаваць тут, каб падымаць эканоміку нашай краіны. А калі гэта дурны чалавек, то няхай едзе. Усё залежыць ад таго, прадаём мы на Захад ці не”.

Спадар: “Наогул, я лічу, гэта добрая рэч. Можна далучыцца да цывілізацыі”.

Спадар: “Калі простым рознарабочым, гастарбайтэрам, то не. А калі па навуковай частцы, легальна, то, канечне, паехаў бы”.

Спадар: “Канечне, я б і асабіста скарыстаўся. Я лічу, што гэта трэба, бо ўмацоўвае сувязі Беларусі з Эўразьвязам. Мы можам у Расею паехаць, добра было б, каб і на Захад таксама. Нікому ад гэтага горш ня стане”.

Спадар: “Я лічу, што жабракоў жа вельмі многа. Беларускіх жабракоў – у Расеі, якія там другім гатункам зьяўляюцца”.

Спадар: “Канечне, так. Гэта добрая ідэя. Становіцца проста больш лёгкім выезд у Эўразьвяз. Для людзей, зьвязаных з навукай, гэта вялікі “плюс”. Плюс, па-першае, з матэрыяльнага гледзішча, а па-другое, з магчымасьцю працаваць там у вельмі добрых умовах”.

Спадар: “Гэта цікава. Калі яны нам будуць плаціць хаця б 70-80% ад сваіх заробкаў, то зь вялікім жаданьнем”.

Спадар: “Мне здаецца, нармальна. Бо ў нас у Акадэміі навук вялікія сувязі з замежнымі фірмамі, інстытутамі. Гэта спрасьціла б нашы кантакты зь імі”.

Маладзён: “Гэта было б здорава! Бо ў нас ёсьць праблемы з выездам у Эўразьвяз. Стварэньне такой “сіняй” карты – добрая магчымасьць легальна паспрабаваць сябе там”.

Маладзён: “Гэта добрая магчымасьць. Калі абараніць дысэртацыю і паехаць туды на некалькі гадоў папрацаваць, набрацца вопыту, наладзіць нейкія сувязі, можа, зрабіць нейкі праект сумесны, вярнуцца. Чаму не? Узровень заробку, безумоўна, у Эўропе намнога вышэйшы, чым у нас. Для навуковых супрацоўнікаў і наогул”.

Спадар: “Я б не скарыстаўся, тут ёсьць дзе працаваць. Хто будзе Беларусь на ногі ставіць?!”

Спадарыня: ”Скарысталася б. Па-першае, ёсьць магчымасьць выехаць за мяжу, паглядзець краіну, папрацаваць, параўнаць там і тут умовы працы. Можа, там будуць лепшыя матэрыяльныя ўмовы?”

Маладзён: “Калі б там мая праца аплачвалася б больш, чым тут, то – так”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG