Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Адкрываецца Тыдзень нямецкай мовы і культуры


Радыё Свабода У праграме нямецка-беларускія літаратурныя чытаньні, у якіх возьме ўдзел пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Асноўныя падзеі Тыдня пройдуць у абласной бібліятэцы імя Горкага. Сярод арганізатараў – Амбасада ФРН, Таварыства сяброў Берасьця ў Равэнсбургу, нямецкія прадпрыемствы з вольнай эканамічнай зоны “Берасьце”.

26 кастрычніка Нямецкая служба акадэмічных абменаў праводзіць экзамен па нямецкай мове і адбор стыпендыятаў сярод берасьцейскіх студэнтаў, якія хочуць навучацца ў нямецкіх унівэрсытэтах. “На Берасьцейшчыне актыўна рэалізуецца праект нямецкай дзяржаўнай праграмы “Дапамога Беларусі”, – кажа каардынатар праекту кандыдат філязофіі Анатоль Лысюк. – Найбольш падтрыманыя праекты экатурызму”.
XS
SM
MD
LG