Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міністар Радзькоў назваў “супрацьзаконным” ужываньне тарашкевіцы</B>


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў дэпутатам, што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер разнабою, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.

Свой выступ Радзькоў закончыў наступным чынам: “Гэты закон стане дзейным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”.

Старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі Ўладзімер Здановіч патлумачыў сваім калегам, чаму мэтазгодна прыняць закон, а не пастанову ўраду: “Закон прадугледжвае пакараньне за парушэньне моўных правілаў. А без пакараньня ўсё будзе, як цяпер. Гэта не палітыка, гэта юрыдычная адказнасьць”.

Непасрэдныя зьмены ў правапісу будуць абмяркоўвацца падчас другога чытаньня. Цікава, што камісія, напрыклад, прапаноўвае пісаць з вялікай літары ня толькі слова “прэзыдэнт”, але і “прэм’ер-міністар”, “міністар”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG