Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку амністыі выйдзе на волю звыш 2500 чалавек


Уладзімер Глод, Менск Сёньня адразу ў двух чытаньнях Палата Прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі.

Як адзначыў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў, прадстаўляючы законапраект, паводле падлікаў экспэртаў, пад амністыю трапіць прыкладна 2550 чалавек.

Каб выйсьці на волю, трэба выканаць некалькі ўмоваў – па-першае, цалкам кампэнсаваць нанесеныя дзяржаве матэрыяльныя страты, па-другое, адбыць ня менш траціны тэрміну пакараньня на дзень уступленьня ў сілу закону, і па-трэцяе, тэрмін пакараньня ня можа перавышаць шасьці гадоў зьняволеньня. Да таго ж, пад амністыю не трапляюць асобы, якія, хаця і выканалі гэтыя ўмовы, але адбываюць пакараньне за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы.

Амністыя ня будзе распаўсюджаная на тых асобаў, якія “злосна парушаюць парадак знаходжаньня ў месцах пакараньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG