Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаўскі РАУС “падтрымаў” “Вольны горад”


Радыё Свабода, Менск Агляд беларускай недзяржаўнай прэсы за сераду, 24 кастрычніка.

Газэта “Вольны горад” з Крычава сёньня друкуе артыкул “Час Эўрарамонту”. Гэта аналіз хады і падсумаваньне вынікаў “Эўрапейскага маршу” “За Свабоду”, які адбыўся ў Менску.

У артыкуле “Лёс затрыманых нумароў у руках КДБ” “Вольны горад” паведамляе пра гісторыю канфіскацыі аднаго з накладаў выданьня. А ў артыкуле “Крычаўскі РАУС “падтрымаў” “Вольны горад” паведамляецца, што мясцовы райаддзел міліцыі адмовіўся распачынаць крымінальную справу супраць незалежнага выданьня. Гаворыць рэдактар “Вольнага гораду” Сяргей Няроўны:

“Гэтыя выпадкі сьведчаць, што ва ўладзе ня ўсё так адназначна. Там няма такога, што яна мае еднасьць. У некаторых выпадках начальнікі альбо лічаць за лепшае ня зьвязвацца з журналістамі, альбо можа думаюць пра свой далейшы лёс”.

Незалежная “Газэта Слонімская” ў апошнім нумары паведамляе пра два надзвычайныя здарэньні: прадухіленьне замоўленага забойства ў горадзе, а таксама гібель на пажары ў вёсцы Клепачы 6-месячнага дзіцяці.

“Газэта Слонімская” таксама зьмяшчае артыкул “Калі 30 год накопліваць, то кватэру ў Слоніме можна набыць”. Гэта журналісцкае дасьледаваньне наколькі лёгка ў Слоніме набыць жытло. Гаворыць Мікалай Канановіч:

“За гадоў 30 можна набыць двухпакаёўку, за гэты ж час машыну. А калі яшчэ і абстаўляць кватэру, то гадоў 50 чалавечага жыцьця патрэбна, каб мець прымальныя стандарты”.

Газэта “Інфа-кур”ер” са Слуцку паведамляе, што бальшыня сыраробных прадпрыемстваў рэгіёну атрымалі ад расейскіх санітарных службаў дазвол на пастаўку беларускай прадукцыі.

У артыкуле “Заданьне далі вяскоўцы” “Інфа-кур”ер” друкуе ўспаміны жыхаркі гарадзкога пасёлку Урэчча Валянціны Яновіч, якая падчас вайны была партызанскай сувязной. Гаворыць журналіст Сяргей Баждашыч:

“Пастукалі ў акно – гэта былі сяляне. Сабралі самі грошы і папрасілі перадаць іх партызанам, каб яны адправілі іх у фонд абароны. Незвычайны выпадак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG