Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць падаць цэны на нерухомасьць?


Віталь Цыганкоў, Менск За 9 месяцаў гэтага году на рынку нерухомасьці было прададзена ў тры разы менш кватэр, чым за адпаведны леташні пэрыяд. Чаму пакупнікі перасталі купляць кватэры? Ці азначае гэта, што цэны на нерухомасьць могуць пайсьці ўніз? Гэтыя тэмы мы абмяркоўваем з эканамістам Міхасём Залескім.

Цыганкоў: “Ці сьведчыць гэтая тэндэнцыя, што пакупнікі ўжо не гатовыя плаціць такія высокія цэны на жыльлё? І можна сьцьвярджаць, што цэны павінны пайсьці ўніз?”

Залескі: “Варта гаварыць пра дзьве сустрэчныя рэчы – цэны і попыт. Попыт застаецца, чарга на кватэры не скарачаецца, але, як кажуць у народзе, “купіўка скончылася”. Адбываюцца дзіўныя рэчы з коштамі наагул. Тое, што ў людзей застаецца ўсё менш грошай на назапашваньне – і дае такі вось вынік. Людзі ня ўстане купляць вялікія рэчы, бо ў далярах даражэе ўсё. Тыя, хто атрымліваюць заробак у далярах – напрыклад, працуючы ў Маскве – іхняя пакупніцкая здольнасьць зьніжаецца”.

Цыганкоў: “Некаторыя экспэрты зьвязваюць тэндэнцыі на рынку нерухомасьці ад таго, наколькі будуць уладжаныя пытаньні з цаной на газ у Расеі..”

Залескі: “Гэта можа ўплываць толькі ў невялікай ступені. Напрыклад, працуе беларус у Расеі на будоўлі і зарабляе тысячу даляраў. Ён можа 500 даляраў адкладваць і дасылаць на радзіму. Праблема ў тым, што мяняецца пакупная здольнасьць – не ад таго, што ўзрасьце аплата за газ. Ня газ зьеў гэтыя 500 даляраў, а агульны татальны рост цэнаў”.

Цыганкоў: “Ваш прагноз разьвіцьця цэнаў на нерухомасьць у найбліжэйшыя месяцы...”

Залескі: “Цэны скарачацца пакуль ня будуць. Людзі інвэставалі ў гэтае будаўніцтва, і спадзяваліся на пэўны узровень прыбытку. Яны бачаць, што агульная тэндэнцыя росту цэнаў захоўваецца. І яны не гатовыя скідваць цэны, каб зноў пусьціць грошы ў абарот. Калі будаўнік, прадаўшы кватэру, павінен пачаць новы праект – а будаўнікі і прадаўцы зараз да такога падыходу не гатовыя. Бо, прадаўшы кватэру, ніхто ня купіць сабе новую – цэны занадта высокія.

Вось калі адбудуцца радыкальныя зьмены ў спажываньні, калі мы замест 60 працэнтаў зноў пачнём у сярэднім траціць на харчаваньне 80 працэнтаў свайго бюджэту, – вось у той момант кошты палезуць уніз. Бо прадаўцы ўбачаць, што іхнія кватэры проста няма каму купляць?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG