Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 23 кастрычніка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

У блогу agafon_bel абмяркоўваюць інфармацыю пра заявы дэпутата парлямэнту Сяргея Касьцяна, які адзначае, што хоць цяпер бел-чырвона-белы сьцяг выкарыстоўвае апазыцыя, гэты сьцяг быў дзяржаўным. Таму сьцяг нельга прыраўняць да экстрэмісцкай сымболікі: “Тады атрымліваецца, што ўся краіна была экстрэмісцкай, і ўся наша гісторыя – экстрэмісцкая”. agafon-bel камэнтуе: “Паколькі грамадзянін Касьцян ня быў заўважаны ў спробах самастойнага мысьленьня – гэта можа быць знакам набліжэньня павароту ў адносінах улады да нацыянальнай сымболікі”. Камэнтары:

“Аляксандар Лукашэнка – кандыдат у прэзыдэнты ад БНФ (быў ужо такі прыкол)”;

“Здаецца, высьпявае чацьверты прэтэндэнт на пасаду кіраўніка БНФ”;

“Гэта можа быць паказьнікам таго, што Лукашэнка хоча спакойна знайсьці пераемніка, якога б не здымала апазыцыя”.

Беларуская блогасфэра жвава рэагуе на інфармацыю пра візыт прадстаўнікоў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ў сталіцу Вэнэсуэлы Каракас, дзе сярод іншага “дасягнутая дамоўленасьць пра распрацоўку праекту гістарычнай частцы Каракасу”. Водгукі:

“Хана Каракасу”;

“Відаць, вэнэсуэльскую сталіцу можа чакаць лёс Горадні. Што-што, а рэканструяваць гістарычныя цэнтры ў нас умеюць”.

Dunaj публікуе фотаздымак гістарычнай часткі Каракасу , і піша: “Кідаюцца ў вочы нейкія старыя драўляныя непрыгожыя вокны і дзьверы. Але не турбуйцеся! Хутка тут паставяць модныя, сучасныя, бліскучыя эўрапакеты! :)”.

Літаратар Сяргей Прылуцкі, які сярод іншага піша іранічна-сатырычную прозу ад імя Сірошкі Пістончыка, публікуе ў сваім дзёньніку водгук на імправізаванае стрып-шоў, у якім ён – Пістончык – браў удзел у часе львоўскага Форуму выдаўцоў. Тут жа па спасылцы можна пабачыць фотарэпартаж з эратычнай акцыі, у якой таксама бралі ўдзел украінскія літаратары Сьвятлана Паваляева і Павал Карабчук. “Мне вось цікава, якая будзе рэакцыя прэсы, калі нешта падобнае адбудзецца ў Менску? )))))”, -- задаецца пытаньнем Сяргей Прылуцкі (Сіроша Пістончык). Камэнтары:

“...Ідыётаў, якія будуць глядзець на “чыняшчых дзейства”, як на гуру аваднагду, мы жаласьліва пагладзім па галоўцы і пачастуем марозівам:)”;

“Рэакцыя прэсы будзе такая -- будзем сумленна асьвятляць арышт беларускага творцы ;)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG