Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы перададуць пасылку міністру Ў.Навумаву


Алесь Дашчынскі, Менск Праваабарончы цэнтар “Вясна” атрымаў сёньня па пошце вялізнага жураўліка, якога вядомая праваабарончая арганізацыя Amnesti Internjeshnl накіравала міністру ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімеру Навумаву.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патлумачыў:

“У межах адмысловай кампаніі Amnesti Internjeshnl прапанавала па ўсім сьвеце рабіць папяровых жураўлікаў і дасылаць іх зьняволенаму Зьмітру Дашкевічу, а таксама службовым асобам у Беларусі.

Гэта вядомая ідэя, калі робіцца пэўная колькасьць жураўлікаў, то зьдзяйсьняецца пэўная мара. І гэтага вялікага жураўліка ўдзельнікі кампаніі хацелі даслаць міністру Навумаву, але ён адмовіўся яго прымаць. І пасылка не патрапіла праз мяжу.

Праваабаронцы даслалі яго нам. І мы будзем думаць як давесьці гэтага жураўліка і меркаваньні ўсіх людзей, якія рабілі гэтых жураўлікаў, да ведама міністэрства ўнутраных справаў. Аддадзім хутчэй за ўсё адрасату”.

На фота:



У гэтай пасылцы даслалі жураўліка з патрабаваньнем вызваліць З.Дашкевіча



Праваабаронцы аддадуць жураўліка адрасату
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG