Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – новы кіраўнік моладзевай філіі АГП Аляксандар Шумкевіч


Радыё Свабода Аляксандар Шумкевіч нядаўна быў абраны лідэрам моладзевай філіі Аб''яднанай грамадзянскай партыі, яму 25 гадоў. Арганізацыя называецца "Маладыя дэмакраты". Сярод іншага ён пракамэнтуе апытаньне на тэму "Ці хацелі б вы ўплываць на сытуацыю ў краіне і ў якой сфэры?".

У "Начных досьледах" – бульба. Беларусь. Беларусы. Генэральная асамблея ААН абвясьціла 2008 год годам бульбы. Мы раскажам пра эканамічны аспэкт вырошчваньня бульбы ў Беларусі, ці дапаможа бульба вырашаць праблемы голаду і галечы ў сьвеце. А людзі ў Віцебску разважаюць, як можна называць беларуса, апрача як "бульбашом"?

АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава гурт "Чыстае срэбра". У "Начной чытанцы" проза Віктара Казько: "Зазірнуць у вочы зьверу".

Пасьля 23-й – "Падарожжа Свабоды" ў вёску Дуброва Маладачанскага раёну; затым "Беларускае замежжа": Швэцыя названая краінай з найбольш спрыяльнымі умовамі для жыцьця і інтэграцыі эмігрантаў у Эўразьвязе. Як жывецца беларусам у Швэцыі? Пазьней – агляд вашых лістоў на "Свабоду" і ў "Вольнай студыі" гутарка з бардам Андрэем Мельнікавым. Сярод тэмаў гутаркі: чаму ўлады не дазваляюць імпрэзы з удзелам бардаў, як пераадолець крызіс беларускай баўдарскай песьні...
XS
SM
MD
LG