Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці Ленін глядзіць на папу Яна Паўла ІІ


Радыё Свабода Наведнік нашага сайту зь Берасьця адгукнуўся на наш матэрыял пра пляны ўзьвядзеньня ў Менску помніка папу рымскаму Яну Паўлу ІІ.

Наш чытач піша ў лісьце, дасланым электроннай поштай:

“У артыкуле “Ксёндз Завальнюк: У Менску будзе помнік Яну Паўлу ІІ” (22.10.2007) Вячаслаў Кулік зь Менску пісаў, што на Беларусі ёсьць ужо два помнікі Яна Паўла ІІ (у Мосары і Валожыне). Хачу паведаміць, што ёсьць помнік таксама і ў Берасьці у самым цэнтры горада каля касьцёла (пляц Леніна). Гэты помнік варты ўвагі таму, што Ленін, які стаіць на другім баку пляцу, выцягнутай рукой паказвае на касьцёл і помнік Папы. Пры адпаведнай пазыцыі аб''ектыва фотаапарата атрымліваецца вельмі цікавае фота. Наведвальнікаў старонкі Радыё Свабода можна парадаваць вельмі цікавым фота, як Ленін у Берасьці паказвае ўсім на Яна Паўла ІІ”.

Дзякуем чытачу зь Берасьця – зь ягонай дапамогай мы ўжо выправілі недакладнасьць у нашым матэрыяле.

Зьвяртаемся да ўсіх жыхароў і гасьцей Берасьця з прапановай – дасылайце нам здымкі на тэму “Ленін і папа”, найлепшыя фатаграфіі мы разьмесьцім на нашым сайце. Здымкі дасылайце на адрас: svaboda@rferl.org
XS
SM
MD
LG