Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі: За год малако і мяса падаражэлі на 30–40%


Радыё Свабода Сёньня падчас паседжаньня Савету міністраў кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі прааналізаваў сытуацыю з прадукцыяй жывёлагадоўлі.

Паводле Сідорскага, за 9 месяцаў бягучага году малака ў краіне выраблена 3,7 мільёна тон, альбо 104% да ўзроўню мінулага году. Між тым Сідорскі заявіў, што пры станоўчым зьнешнім сальда таварныя патокі ў краіне практычна ніяк не рэгулююцца. “Усе кінуліся рабіць сыры, бо гэта выгадна. Але перапрацоўка ад гэтага загружаная толькі на 56%”.

Прем’ер гэтаксама задаў пытаньне: чаму пры росьце пагалоўя (буйной рагатай жывёлы амаль на 50 тысяч галоў і сьвіней на 4 тысячы галоў) мяса не трапляе на беларускія мясаперапрацоўчыя заводы?

“Пры тым, што цэны на малако і мяса вырасьлі на 30-40%”, – дадаў Сяргей Сідорскі. Кіраўнік ураду ў гэтым зьвязку выказаў меркаваньне, што ў пагоні за прыбыткам беларускія вытворцы пачалі актыўна экспартаваць харчовую сыравіну на перапрацоўку ў Расею.

• Апытаньне “Свабоды”: рост цэнаў на што найбольш непакоіць?, 24.09.2007 • Ці пасьпяваюць заробкі за цэнамі?, 21.09.20 • Кошты вырастуць амаль на ўсё, 28.08.2007
XS
SM
MD
LG