Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь супраць амэрыканскай ПРА ў Эўропе?


Радыё Свабода Пашырэньне НАТО і пляны разьмяшчэньня элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны ў Эўропе падахвочваюць Расею і Беларусь да больш актыўнага ўзаемадзеяньня ў вайсковай і вайскова-палітычнай сфэрах. Пра гэта заявіў сёньня міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў, паведамляе расейскае агенцтва “РИА Новости”.

"Працэс пашырэньня НАТО, пляны разгортваньня ПРА і абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе пацьвярджаюць неабходнасьць цеснай каардынацыі нашых дзеяньняў як у вайскова-палітычнай, так і ў вайсковай галінах", – сказаў Сердзюкоў, адкрываючы сумесную калегію вайсковых ведамстваў дзьвюх краінаў у Маскве.

Міністар адзначыў актыўную працу ў гэтым кірунку абаронных ведамстваў Расеі і Беларусі.

Гэтая праца будуецца зыходзячы з праграмы дзеяньняў Беларусі і Расеі для рэалізацыі Дамовы аб стварэньні “саюзнай дзяржавы”, дадаў міністар.

На яго думку, канструктыўнае абмеркаваньне гэтых пытаньняў будзе спрыяць стварэньню сыстэмы ўзброенай абароны “саюзнай дзяржавы” ў рамках адзінай абароннай прасторы.

• Літва зацікаўлена ў разьмяшчэньні проціракет на сваёй тэрыторыі, 30.05.2007 • Лех Качыньскі: “Амэрыканскі шчыт патрэбны Польшчы”, 17.07.2007
XS
SM
MD
LG