Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Кірыла Фанабэра


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён.

ФАНАБЭРА Кірыла Міхеевіч, нар. 1892 у в. Ліпна Сеньненскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялянаў, калгасьнік у к-се “Ліпна” ў в. Ліпна. Арыштаваны 37.12.25. Асуджаны 37.12.31 “тройкай” як член а/с групы паводле арт. 72, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 38.01.27. 64.03.14 справа пераглядалася Віцебскім аблсудом. УКГБ Віцебскай вобл. 12848-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы згадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў – на сайце martyraloh.org – даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG