Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу “Вясны” ў Вярхоўным судзе патрабуюць разглядаць па-беларуску


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”.

На судовым працэсе праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па-беларуску. У выніку для перакладу дакумэнтаў суд прызначыў тэрмін да 25 кастрычніка. У гэты дзень судовы разгляд скаргі будзе працягнуты.

Праваабаронцы падалі ў Мін''юст дакумэнты на рэгістрацыю праваабарончага цэнтру "Вясна" 23 ліпеня. 24 жніўня ім адмовілі ў рэгістрацыі.

• “Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны суд, 24.09.2007 • Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.08.2007
XS
SM
MD
LG