Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белтрансгаз” разьлічыўся з “Газпромам” за верасень


Уладзімер Глод, Менск “Белтрансгаз” здолеў разьлічыцца за пастаўлены ў Беларусь цягам верасьня газ да 23 кастрычніка. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сёньня афіцыйны прадстаўнік расейскага канцэрну Сяргей Купрыянаў:

“Пакольку мы нічога ня кажам, значыць, так яно і ёсьць”, – сказаў ён.

Пасьля газавага канфлікту на пачатку 2007 году ўлетку “Газпром” абавязаў “Белтрансгаз“ разьлічвацца за атрыманы газ не пазьней за 23-ці дзень наступнага месяца.

Ані ў “Газпроме”, ані ў “Белтрансгазе” не называюць пералічанай сумы. Але экспэрты лічаць, што кошт газу, скарастанага ў верасьні Беларусьсю, знаходзіцца ў межах 200 мільёнаў даляраў.

Што да цэнаў на газ для Беларусі на наступны год, дык розныя экспэрты называюць суму ад 125 да 180 даляраў за тысячу кубамэтраў (сёлета было 100 даляраў за тысячу кубамэтраў).

• Прапанова А.Лукашэнкі “Газпрому” бессэнсоўная бяз згоды Польшчы, 15.10.2007 • Аналітыкі зноў сёлета прагназуюць расейска-беларускі газавы канфлікт, 11.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG