Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Дзярждэпартамэнт і Кангрэс ЗША крытыкуюць Лукашэнку за антысэміцкія выказваньні</B>


Радыё Свабода Як паведамляе Габрэйскае тэлеграфнае агенцтва (JTA) зь сядзібай у Нью-Ёрку --> http://www.jta.org/cgi-bin/iowa/breaking/104814.html , адміністрацыя прэзыдэнта Буша прапанавала Аляксандру Лукашэнку адмовіцца ад антысэміцкіх выказваньняў. Паводле прадстаўнікоў Дзярждэпартамэнту ЗША, камэнтары беларускага прэзыдэнта, якія прагучалі ў часе сустрэчы з расейскімі журналістамі 12 кастрычніка, выклікаюць трывогу.

“Мы палічылі іх вельмі наступальнымі і заклікаем беларускага кіраўніка адмовіцца ад іх. Для ўсясьветных лідэраў характэрна змаганьне з антысэмітызмам, а не ўвекавечваньне гэтай зьявы”, – гаворыцца ў заяве амэрыканскага Дзярждэпартамэнту.

Адпаведную заяву адносна антысэміцкіх выказваньняў Лукашэнкі рыхтуюць і прадстаўнікі Кангрэсу ЗША. Паводле кангрэсмэна- рэспубліканца Марка Кірка, “антысэміцкія дзеяньні ў Беларусі дасьледаваныя толькі спарадычна. Улады дазваляюць дзяржаўным прадпрыемствам свабодна друкаваць і распаўсюджваць антысэміцкія матэрыялы. Усё часьцей назіраюцца акты вандалізму ў дачыненьні да габрэйскіх помнікаў”. Як лічыць Марк Кірк, на тле гэтай атмасфэры антысэмітызму выказваньні беларускага кіраўніка выглядаюць вельмі небясьпечнымі.

20 кастрычніка з крытыкай антысэміцкіх заяваў беларускага прэзыдэнта выступіла Рада Эўропы. “Прэзыдэнту Лукашэнку варта было б... папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур''ёзна хоча наблізіцца да астатняй Эўропы”, – заявіў прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.

• Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму ў Беларусі не знаходзяць, 17.10.2007
XS
SM
MD
LG