Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Беленькі на онлайн-канфэрэнцыі: “Рэалізуецца доўгатэрміновая праграма па ліквідацыі беларусаў як нацыі”


Радыё Свабода Сёньня на вэб-сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з выканаўцам абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага народнага фронту Юрасём Беленькім. Чытайце тэкст гутаркі тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Юрась Беленькі нарадзіўся 5 мая 1960 г. у Менску ў сям''і рабочых. Беларус. У 1982 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спэцыяльнасьці "фінансы і крэдыт". У 1982-84 гг. працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі. У 1984-86 гг. служыў у арміі. Афіцэр рэзэрвы. У 1986-1995 гг. працаваў на прадпрыемствах канцэрну "Амкадор" у Менску: начальнікам фінансавага аддзелу заводу "Ўдарнік", намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА "Амкадор-Траст". Па накіраваньні прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: у 1990 г. у Англіі па банкаўскай справе і фінансах, у 1994 г. у Нямеччыне па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі.

Сябра Беларускага народнага фронту "Адраджэньне" з самага пачатку існаваньня фронту ў 1988 г. У 1990 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XII скліканьня і дэпутатам Менскага гарадзкога савету. Працаваў у складзе апазыцыі Беларускага народнага фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Адзін з аўтараў "Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі", распрацаванай і прадстаўленай Беларускім народным фронтам. Уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ, у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэфэрэндуму. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускага народнага фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, выканаўцам абавязкаў у Беларусі старшыні фронту і партыі.

На ініцыятыву Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ у нядзелю, 28 кастрычніка, мае адбыцца шэсьце і мітынг у Курапатах.

"Курапаты – тое месца, якое дадае нам трываласьці і моцы духоўнай, – сказаў Юры Беленькі ў інтэрвію "Свабодзе". – Тыя беларусы, якія ганарацца нашай гісторыяй, якія хочуць дабра свайму народу і вераць у ягоную сьветлую будучыню, мусяць прыйсьці на Дзяды і аддаць даніну павагі продкам".
XS
SM
MD
LG