Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Ці сьведчаць апошнія падзеі – Эўрапейскі Марш, візыт Андрэа Рыгоні, – пра пачатак дыялёгу паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам? Як паўплываў Эўрапейскі марш на стаўленьне беларусаў да Эўропы? Якую ролю ў адносінах Беларусі з Эўропай адыгрывае расейскі фактар? Над гэтымі тэмамі разважаюць: шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна, палітык Павал Севярынец і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў Віталь Сіліцкі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Наўпроставы эфір зь Мікалаем Шарахам, адным зь лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху Полаччыны. Тэма размовы: зварот у Канстытуцыйны суд краіны з нагоды псэўдаклопатаў дэпутатаў-“палатачнікаў” пра здароўе рабочых, прафсаюзная праблематыка, падрыхтоўка да Сацыяльнага маршу

* Віцебская міліцыя адмовіла дэмакратам ва ўзбуджэньні крымінальных справаў супраць сябраў РНЕ, якія слалі ім лісты з пагрозамі, затое рэзка актывізавалася, калі вандалы намалявалі свастыку на двух магільных помніках.

* На Магілёўшчыне рэзка падрасла сьмяротнасьць. Адзін з чыньнікаў – алькагалізацыя насельніцтва. Дзяржава спрыяе гэтаму, выпускаючы таннае віно, якое ў народзе называюць “чарніламі”.

* Пасьля чутак пра масавае закрыцьцё ў Расеі казіно, іх уладальнікі пайшлі са сваімі капіталамі ў Беларусь: тут за кароткі час колькасьць забаўляльных установаў вырасла на траціну.

* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Лявонам Вольскім. Гэтым разам размова пойдзе пра беларускую літаратуру.

* Бліц-аналіз: затаранасьць на складах беларускіх прадпрыемстваў

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Дуброва Маладэчанскага раёну

18.45 * "Беларускае замежжа" – Швэцыя названая краінай з найбольш спрыяльнымі умовамі для жыцьця і інтэграцыі эмігрантаў у Эўразьвязе, паводле апошняга дасьледваньня сацыялёгаў. А як ацэньваюць сытуацыю тамтэйшыя беларусы? Дзе насамрэч лепеш за ўсё для эмігрантаў? У перадачы бярэ ўдзел журналіст Зьміцер Плакс, які жыве ў Швэцыі ўжо 11 гадоў.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – з бардам Андрэем Мельнікавым гутарыць Міхась Скобла.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Дуброва Маладэчанскага раёну

20.45 * "Беларускае замежжа" – Швэцыя названая краінай з найбольш спрыяльнымі умовамі для жыцьця і інтэграцыі эмігрантаў у Эўразьвязе, паводле апошняга дасьледваньня сацыялёгаў. А як ацэньваюць сытуацыю тамтэйшыя беларусы? Дзе насамрэч лепеш за ўсё для эмігрантаў? У перадачы бярэ ўдзел журналіст Зьміцер Плакс, які жыве ў Швэцыі ўжо 11 гадоў.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя" – з бардам Андрэем Мельнікавым гутарыць Міхась Скобла.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць – Аляксандар Шумкевіч, сябра АГП, старшыня новаўтворанай арганізацыі “Маладыя дэмакраты”. У "Начных досьледах" – бульба, Беларусь, беларусы. 2008 год абвешчаны Генэральнай асамблеяй ААН годам бульбы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Дуброва Маладэчанскага раёну

23.15 * "Беларускае замежжа" – Швэцыя названая краінай з найбольш спрыяльнымі умовамі для жыцьця і інтэграцыі эмігрантаў у Эўразьвязе, паводле апошняга дасьледваньня сацыялёгаў. А як ацэньваюць сытуацыю тамтэйшыя беларусы? Дзе насамрэч лепеш за ўсё для эмігрантаў? У перадачы бярэ ўдзел журналіст Зьміцер Плакс, які жыве ў Швэцыі ўжо 11 гадоў.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя" – з бардам Андрэем Мельнікавым гутарыць Міхась Скобла.
XS
SM
MD
LG